Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сям’я Джуста – Барначын не хоча аддаваць Віку Мароз ні ў чые рукі


Радыё Свабода У сёньняшняй італьянскай газэце La Repubblica зьмешчаная заява сямейнай пары Джуста – Барначын аб тым, што яны больш ня будуць весьці ніякіх перамоваў з дзяржаўнымі структурамі адносна далейшага лёсу выхаванкі Вялейскага дзіцячага дому Вікі Мароз.

Паводле Алесандра Джуста і Марыі Барначын, у часе апошніх перамоваў прадстаўнікі італьянскага міністэрства юстыцыі выклалі па сутнасьці пазыцыю беларускага афіцыйнага боку. Паводле сямейнай пары, адзіная інстанцыя, да якой яны маюць давер, – гэта царква, і таму, хутчэй за ўсё, яны аддадуць дзяўчынку пад яе абарону.

Тым часам ў мясцовай генуэзскай прэсе з’явілася абвяржэньне гэтай інфармацыі: Сям’я Джуста-Барначын не аддадуць Віку і касьцёлу, паколькі яны баяцца, што ў выніку дзяўчынка можа апынуцца ў самалёце, які ляціць на Менск.

Італьянскія журналісты называюць поўнай лухтой спэкуляцыі беларускага боку наконт таго, што Віка Мароз наўрад ці жывая і здаровая. Аглядальнікі выказваюць небеспадстаўныя меркаваньні адносна таго, што мясцовая паліцыя добра праінфармаваная пра стан здароўя дзяўчынкі і ведае, дзе яна знаходзіцца.
XS
SM
MD
LG