Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На “Анімаёўцы-2006” беларускамоўных мультфільмаў ня будзе


Радыё Свабода На Міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2006”, які сёньня дзявяты раз адкрываецца ў Магілёве, ня будзе беларускамоўных стужак. У аргкамітэце фэстывалю ня здолелі прыгадаць, ці былі наагул у гісторыі “Анімаёўкі” фільмы па-беларуску.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, сёлета ў фэстывалі возьмуць удзел аніматары й прадусэры зь Беларусі, Армэніі, Казахстану, Латвіі, Літвы, Расеі, Узбэкістану ды Ўкраіны. Гледачам пакажуць 400 мультфільмаў. 48 конкурсных анімацыйных стужак будзе ацэньваць журы на чале з маскоўскім кіназнаўцам Аляксеем Арловым.
XS
SM
MD
LG