Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы ўрад Швэцыі працягне палітыку ізаляцыі Лукашэнкі


Паводле БелаПАН Новыя швэдзкія ўлады выказалі гатоўнасьць спрыяць усім працэсам дэмакратызацыі Беларусі і працягваць палітыку ізаляцыі урада Аляксандра Лукашэнкі.

Пра гэта заявіў Хрыстафер Ф''ельнер, дэпутат Эўрапарлямэнту ад Moderaterna (партыі-пераможцы нядзельных выбараў).

"Магу сказаць дакладна, што новаабраны швэдзкі ўрад ня будзе мець ніякіх дачыненьняў з рэжымам Лукашэнкі. Мы будзем актыўна падтрымліваць беларускую апазыцыю, якой зараз даводзіцца існаваць у вельмі няпростых варунках. Мы замарозім усе стасункі з Лукашэнкам на палітычным узроўні. Але пры гэтым мы паспрабуем зрабіць так, каб беларускі народ як мага больш даведаўся пра Эўразьвяз і Швэцыю, у тым ліку праз спрашчэньне візавага рэжыму".

У нядзелю ў Швэцыі адбыліся выбары ў Рыксдаг. Перамогу атрымала правацэнтрысцкая кааліцыя чатырох партый на чале з Фрыдрыкам Райнфельдам.
XS
SM
MD
LG