Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Казулін зьбіраецца абвесьціць бестэрміновую галадоўку<b\>


Радыё Свабода, Менск Экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін у распаўсюджаным "Звароце да беларускага народу" заявіў аб пачатку з 20 кастрычніка бестэрміновай галадоўкі на знак пратэсту "супраць беззаконьня, якое чыніць нелегітымны прэзыдэнт А. Лукашэнка”. Адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч паведаміў “Свабодзе”, што гэтай ночы экс-кандыдата на прэзыдэнта накіравалі зь менскага сьледчага ізалятару па этапу ў калёнію “Віцьба-3”. Пераезд можа заняць некалькі дзён.

Рынкевіч здолеў пагаварыць з асуджаным напярэдадні вечарам. Спадар Казулін расцаніў такое пасьпешлівае накіраваньне яго ў калёнію пасьля адмовы ў задавальненьні касацыйнай скаргі Менскім судом тым, што ўлады зводзяць з ім асабістыя рахункі.
XS
SM
MD
LG