Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне адбудзецца шэраг імпрэзаў да 100-годзьдзя "Нашай нівы"


Радыё Свабода Пачынаючы ад сёньняшняга вечара ў Бэрліне адбудзецца шэраг культурніцкіх мерапрыемстваў, прысьвечаных 100-годзьдзю выданьня "Нашай нівы". Сёньня ў Літаратурнай майстэрні горада выступяць рэдактар газэты Андрэй Дынько, паэт Андрэй Хадановіч і рок-музыка Лявон Вольскі.

Вечар адкрыецца выступам доктара Райнэра Лінднэра (Фонд навукі і палітыкі), які раскажа аб значэньні "Нашай нівы" для гісторыі Беларусі.

Вечарам 22 верасьня А.Хадановіч і Л.Вольскі прадставяць наведвальнікам бэрлінскага кінатэатра "Кракадзіл" свае паэтычныя і музычныя творы.
XS
SM
MD
LG