Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гальшанах адкрылі памятны знак княгіні Соф''і Гальшанскай


Радыё Свабода У вёсцы Гальшаны Ашмянскага раёна Гарадзенскай вобласьці ўстаноўлены памятны знак княгіні Соф''і Гальшанскай, створаны вядомым беларускім скульптарам Аляксандрам Крохалевым і яго сынам Кірылам – студэнтам II курсу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Памятны знак уяўляе сабой мясцовы прыродны валун цёмна-вішнёвага колеру вышынёй прыкладна два мэтры і шырынёй каля мэтра. На пярэднім паліраваным баку каменя ўмацаваны бронзавы барэльеф з выявай 17-гадовай князёўны.

Княгіня Соф''я (1405?-21.09.1461) – прадстаўніца старадаўняга княскага роду Вялікага княства Літоўскага. У 1422 годзе яна выйшла замуж за вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Ўладзіслава II (Ягайлу).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG