Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты праграмы імя Каліноўскага разьяжджаюцца на заняткі


Радыё Свабода Сёньня беларускія студэнты, якія вучацца ў Польшчы ў межах урадавай праграмы імя Кастуся Каліноўскага, пасьля знаёмства з краінай і інтэнсіўных курсаў польскай мовы, разьяжджаюцца па ўсёй Польшчы каб пачаць заняткі ў ВНУ Гданьску, Кракава, Уроцлава, Беластоку ды іншых гарадоў.

Адзін са студэнтаў Барыс Гарэцкі сказаў нашаму радыё, што студэнты застануцца ў кантакце паміж сабой і будуць ладзіць арганізаваныя беларускія акцыі адразу па ўсёй краіне.

(Гарэцкі: ) “Канешне, пасьля разьезду мы плянуем працягваць працу. Студэнты едуць у розныя канцы Польшчы, і я спадзяюся, што працаваць цяпер будзе можна па ўсёй краіне”.

Учора студэнты правялі пікет каля беларускай амбасады ў Варшаве з патрабаваньнем вызваліць лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча.

Усяго ў межах праграмы імя Каліноўскага ў Польшчы пачынаюць вучобу каля 230 беларускіх студэнтаў.
XS
SM
MD
LG