Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Госьць на Свабодзе” – Віктар Івашкевіч


Радыё Свабода У чацьвер, 21 верасьня, ад 10.00 да 11.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 290-39-52 будзе адказваць намесьнік старшыні партыі БНФ, кіраўнік сакратарыяту палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Віктар Івашкевіч.

У 1980-х ён стаяў ля вытокаў стварэньня моладзевых нефармальных аб’яднаньняў нацыянальна-дэмакратычнага накірунку, наладжваў падпольны антыкамуністычны друк. Далей рэдагаваў газэту “Рабочы”, быў віцэ-прэзыдэнтам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, зьяўляўся адным з кіраўнікоў БНФ.

За сваю палітычную, грамадзкую дзейнасьць Віктар Івашкевіч неаднаразова затрымліваўся міліцыяй, сядзеў у сьледчых ізалятарах, двойчы аб’яўляў галадоўку, пабываў на так званай “хіміі”.

Што найбольш непакоіць яго сёньня?

– Сёньня беларускае грамадзтва знаходзіцца ў ролі маўклівых рабоў, якія чакаюць і гадаюць, як вырашыцца іхны лёс ў выніку гандлю паміж Лукашэнкам і Пуціным: прадасьць Рыгоравіч Беларусь ці не? Выйсьце з гэтай сытуацыі, выйсьце на тое, каб беларусы самі вырашалі свой лёс – галоўная задача бліжэйшага часу.

Як будуць вырашаць гэтую задачу Партыя БНФ і аб’яднаныя дэмакратычныя сілы? Што думае сп.Івашкевіч пра дыскусію вакол нядаўняга “джынсавага фэсту”, суарганізатарам якога ён зьяўляўся? Ці маюць дэмакраты прадуманую тактыку і стратэгію на ўдзел у мясцовых выбарах?

Пытаньні Віктару Івашкевічу можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 290-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Паспрачайцеся з цікавым суразмоўцам, падзяліцеся сваёй ідэяй, выкажыце набалелае!
XS
SM
MD
LG