Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне “Свабоды”: які месячны заробак задаволіў бы вашыя патрэбы?


Радыё Свабода Які месячны заробак задаволіў бы вашыя патрэбы? Гэтае пытаньне людзям на вуліцы Менску задавала Галіна Абакунчык.

(Спадар: ) “Ну, я думаю, што 700 тысяч павінна быць, ня менш. Бо патрэбна дзецям дапамагчы, сабе нешта набыць, вось так”.

(Спадар: ) “Цяжка сказаць, але чым больш, тым лепш. Ну, прыкладна, мільёны два. Тады добра б адчуваў сябе”.

(Юначка: ) “Мне б хапіла 700 тысяч беларускіх рублёў. Паесьці, апрануцца, набыць якую-небудзь пабытовую тэхніку. На адпачынак крыху пазьбіраць бы давялося”.

(Спадар: ) “Асабіста для мяне пражытковы мінімум сярэдняга ўзроўню — 500 тысяч. Гэтага было б дастаткова. Ніжэй — ужо горш, а больш — было б яшчэ лепш”.

(Карэспандэнтка: ) “Які месячны заробак задаволіў бы вашыя патрэбы?”

(Юначка: ) “Асабіста мае? Дзесьці мільёна паўтара патрэбна, ня менш”.

(Спадар: ) “Усё залежыць ад сям’і. Да прыкладу, калі ў мяне сям’я чатыры чалавекі, то на сёньняшні дзень дзесьці мільёны два, два з паловай патрэбна. Гэта больш-менш нармалёвы заробак для сям’і, каб не існаваць, а жыць”.

(Юнак: ) “Я жыву ў Жодзіна, але наш горад вельмі блізка ад Менску. А таму напачатку неабходна каля 300 даляраў. А пасьля хацеў бы большы, каб пабудаваць сваё жытло”.

(Спадарыня: ) “Заробак у мяне каля 400 тысяч, а гэта вельмі мала. Квартплата, плата за тэлефон, а калі захварэеш, то гэта ўвогуле жах. Пра што вы кажаце, гэта вельмі балючая тэма. Я ня ведаю, колькі трэба. Не хапае грошай, і ўсё тут”.

(Карэспандэнтка: ) “Які месячны заробак задаволіў бы вашыя патрэбы?”

(Спадарыня: ) “Ну, як мінімум два мільёны, каб больш-менш годна жыць. Каб не адчуваць сябе занядбаным. А тое, што мы атрымоўваем — гэта мізэр”.

(Спадар: ) “Сям’я ў мяне, двое дзяцей. Апрануць, пракарміць усіх — тысяч 600—700 трэба, ня менш. Нешта з гэтых грошай можна зэканоміць і адпачыць раз на год”.

(Спадарыня: ) “Хацелася б, каб лекары атрымоўвалі большыя грошы. Я зубны доктар, і мой заробак вельмі малы — 400 тысяч. Хацелася, каб гэта былі 400 даляраў, а не 400 тысяч”.

(Спадар: ) “Мне б хапала цяпер у Менску, я думаю, што каля адной тысячы даляраў на месяц”.
XS
SM
MD
LG