Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі прайшла дэманстрацыя ў падтрымку Вікі Мароз (фота)


Радыё Свабода Аляксандра Джуста і Марыя Барначын, жыхары італьянскага мястэчка Кагалета, што пад Генуяй, якія адмаўляюцца вяртаць 10-гадовую выхаванку дзіцячага дома Віку Мароз у Беларусь, заявілі пра сваё жаданьне апэляваць у Брусэль, у Эўракамісію.

Тым часам у падтрымку дзеяньняў сям’і Аляксандра Джуста і Марыя Барначын выступілі жыхары іх гарадка Кагалета. У грамадзянскай акцыі, якая адбылася ўчора ўвечары на вуліцах гарадку, ўзялі ўдзел каля 1000 чалавек. На баку гэтай сям’і быў і арцыбіскуп Генуі. Паводле ягоных словаў, царква прызнае міжнароднае права, аднак у канкрэтным выпадку прыярытэт за павагай асобы дзяўчынкі.

Як сьведчаць назіральнікі, вырашэньне цяперашняй сытуацыі ў кампэтэнцыі не ўраду, а суду ў Генуі. Калі суд вырашыць, што дзіця нельга транспартаваць як ў выніку фізычнага, так і псыхічнага стану, што вяртаньне на радзіму можа нанесьці шкоду здароўю дзяўчынкі, то выхаванка Вялейскага дзіцячага дому застанецца ў Італіі. Нейкай іншай фармальнай прычыны для таго, каб не вяртаць дзіця ў Беларусь, няма.

МЗС Беларусі накіраваў МЗС Італіі ноту, у якой кваліфікуе дзеяньні італьянскай сям’і Джуста-Барначын, якая цягам апошніх год прымала ў сябе выхаванку Вялейскага дзіцячага дому Віку Мароз, як сьвядомае выкраданьне ”дзіцяці”. Беларускі амбасадар у Італіі Аляксей Скрыпко чакае цяпер адказу на гэтую заяву.


Алэсандра Джуста і К''яра Барачын, італьянская сям''я, якая адмаўляецца вяртаць 10-гадовую выхаванку дзіцячага дома Віку Мароз у Беларусь


Амбасадар Беларусі ў Італіі Аляксей Скрыпко


Тытульны ліст рэгіянальнага генуэскага дадатку газэты "La Repubblica" з артыкулам пра "Марыю"-Віку


Беларускія дзеці ад''яжджаюць дамоў

(фота: "La Repubblica")
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG