Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць гадоў таму праз Курапаты пачалі пашыраць МКАД<b\>


Ганна Соўсь, Менск 20 верасьня 2001 году ўвечары пачалося пашырэньне Менскай кальцавой дарогі праз урочышча Курапаты.

Так супала, што ў гэты ж дзень адбылася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі на другі прэзыдэнцкі тэрмін. Першым паведаміў пра пачатак будаўнічых работ актывіст Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімер Юхо. І ўжо ўвечары Радыё Свабода перадала рэпартаж з урочышча – гучалі інтэрвію з магілёўскімі будаўнікамі, якія працавалі на тэрыторыі Курапатаў, ня ведаючы, што гэта – месца масавых расстрэлаў. Праз чатыры дні ў Курапатах паўстала ўнікальная моладзевая кругласутачная вахта, якая доўжылася восем месяцаў…

У 1937-41 гадах ва ўрочышчы Курапаты карнікі НКВД забівалі бязьвінных людзей. Паводле розных падлікаў, тут было расстраляна ад 40 да 250 тысячаў чалавек.

Рэпартаж з Курапатаў – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.
XS
SM
MD
LG