Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слоніме людзі працуюць на станках, якім больш за 80 гадоў


Радыё Свабода Агляд недзяржаўнай прэсы за 20 верасьня

“Газета Слонимская” сёньня зьвяртаецца да эканомікі мясцовага завода па вырабу кардону. Паведамляецца, што сярод чатырох станкоў аднаго цэху, найстарэйшы быў ўсталяваны ажно ў 1927 годзе. Станкі №№2,3 і 4, як даводзіць выданьне, былі вывезены з Германіі пасьля другой Усясьветнай вайны.

Слонімскі тыднёвік піша таксама пра вынікі працы на тэрыторыі раёну ваеннага пошукавага батальёну. Журналістам стала вядома, што адшуканыя парэшткі 144-х ваяроў вэрмахту. Паводле выданьня, перазахаваньне іх адбудзецца ў Бярозаўскім раёне на Берасьцейшчыне, як таго патрабуе парадак, усталяваны адпаведнай пастановай беларускага ўраду.

“Витебский курьер” падае зьвесткі як у мінулыя выходныя міліцыя разагнала ўдзельнікаў сьвята ветру на Касьцюковай гары ў пасёлку Ольгава. Паводле артыкулу, напачатку міліцыя праводзіла вобшук асабістых рэчаў ў аматараў паветраных зьмеяў, а пасьля загадалі ўсім вызваліць пляцоўку.

Тым часам у мінулую суботу, пра што таксама паведамляе рэгіянальнае выданьне, ў будынку ўправы ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму застрэліўся са службовага пісталету дзяжурны афіцэр. Удакладняецца, што нябожчыку было толькі 35 гадоў.

Газэта “Бобруйский курьер” нагадвае сёньня, што не атрымала афіцыйную акрэдытацыю на прэзыдэнцкім фэсьце “Дажынкі”, які пачнецца ў горадзе 23 верасьня. Аднак, са словаў журналіста Віктара Качана, гэта не парушае намеры рэдакцыі:

(Качан: ) “Ну, не будзем мы побач стаяць зь прэзыдэнтам, слухаць, што ён кажа. Нічога страшнага. Усё роўна мы будзем пісаць пра гэтыя мерапрыемствы.

Сытуацыя сьведчыць пра неразуменьне гарадзкімі ўладамі ролі прэсы. Паводле старой савецкай завядзёнкі чыноўнікі лічаць, што мы павінны даводзіць якія яны добрыя. Калі ж інакш, то “гэта не нармальная газэта, не будзе ёй акрэдытацыі!”.

Пра тое, як сьвяткуюць цяпер у беларускіх райцэнтрах, піша сёньня слуцкі “Інфа-кур”ер”. Журналіст Алесь Дастанка ўдакладняе, чым запомніцца 890-годзьдзе гораду:

(Дастанка: ) “Зараз у прыёмным пакоі Слуцкай лякарні была чарга. Пабітых ці няўдала ўпаўшых вельмі шмат было”.

Яшчэ і сёньня, са словаў Алеся Дастанкі, два дзесяткі пацярпелых на юбілеі гораду мусяць наведвацца да ўрачоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG