Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тайляндзе ўчынены вайсковы пераварот


Радыё Свабода Змоўшчыкі – група тайляндзкіх вайскоўцаў – заявілі ў тэлевізійным звароце, што часова бяруць уладу ў свае рукі і падкрэсьлілі сваю адданасьць каралю Пуміпону Адульядэту. Паведамляецца, што войска кантралюе сытуацыю ў сталіцы краіны – Бангкоку. Раней у горад увайшлі танкі, якія заблякавалі рэзыдэнцыю ўраду.

Прэм’ер-міністар Тайлянду Таксін Шынаватра (на здымку), які знаходзіцца ў Нью-Ёрку на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН, аб''явіў аб увядзеньні надзвычайнага становішча ў краіне, аднак трансьляцыя ягонага выступу ў Тайляндзе была абарваная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG