Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Грыб: “Я ад душы быў рады, што гэта адбылося”


Радыё Свабода 19 верасьня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацьверджаныя дзяржаўныя сымбалі — герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сьцяг.

Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Мечыслаў Грыб згадвае, што ініцыятарам прыняцьця гэтай сымболікі была фракцыя БНФ.

(Грыб: ) “Яна даволі ўдала выкарыстала той момант, калі былі гэтыя зьмены, калі быў нейкі пярэпалах. Быў такі выпадак, калі прэзыдэнт Акадэміі навук матэматык Платонаў зьбіраўся ехаць за мяжу, а калі даведаўся, што будзе абмяркоўвацца пытаньне пра сымболіку, прыехаў у Менск, прыйшоў на паседжаньне Вярхоўнага Савету і выступаў у падтрымку гэтай гістарычнай сымболікі. Гэта таксама многа значыла, каб дэпутаты прынялі гэтую сымболіку. Былі і іншыя знакамітыя людзі, якія не належалі да БНФ, але выступалі ў падтрымку гістарычнай сымболікі. І гэта было даволі ўрачыста. Гэта замацоўвала прыняты сувэрэнітэт Беларусі. Я ад душы быў рады, што гэта адбылося”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG