Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія ня будзе далучацца да так званай саюзнай дзяржавы


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта сёньня заявіў амбасадар Армэніі ў Беларусі Алег Есаян, адказваючы на пытаньне нашага радыё. Амбасадар правёў прэсавую канфэрэнцыю, прысьвечаную 15-м угодкам незалежнасьці Армэніі.

(Есаян: ) “У палітычнай палітры армянскай сучаснасьці ёсьць канкрэтныя асобы й палітычныя сілы, якія заўжды гавораць пра неабходнасьць далучэньня Армэніі да саюзу Расеі й Беларусі. Але сёньня Армэнія, якая абрала шлях незалежнага разьвіцьця, на парадку дня сваёй замежнай палітыкі такога пытаньня ня мае”.

Дарэчы, спадар Есаян учора прысутнічаў на вялікай нарадзе ў Эрэване ў справах замежнай палітыкі краіны, якую праводзіў прэзыдэнт Робэрт Качаран.
XS
SM
MD
LG