Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Баршчэўскі: “Гэтых сымбаляў ніхто ня выкрасьліць”


Радыё Свабода 19 верасьня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацьверджаныя дзяржаўныя сымбалі — герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сьцяг. Паводле дэпутата Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Лявона Баршчэўскага, у той дзень у залі панавала сканцэнтраванасьць, ішла велізарная праца дзеля неабходнага выніку.

(Баршчэўскі: ) “Гэтых сымбаляў цяпер ужо з памяці ніхто ня выкрасьліць. Усё ж такі чатыры гады дэ-факта і дэ-юрэ яны былі дзяржаўнымі сымбалямі. І гэта адклалася ў памяці, у візуальнай памяці пакаленьня маладзейшага. Таму значэньне гэтага кроку калясальнае, гэта надзея на будучыню. Гэтыя сымбалі вернуцца, у гэтым у мяне сумненьня няма, бо краіна ня можа жыць вечна пад савецкімі сымбалямі, якія сёньня навязаныя.

Я літаральна ўчора гартаў Оксфардзкі даведнік, некалькі даведнікаў па сьцягах розных краінаў. І вось тлумачэньне чырвона-зялёнага сьцягу ва ўсіх гэтых замежных даведніках адназначнае, што гэта вяртаньне да камунізму й сталінізму. Ну, і гэта спадчына рана ці позна будзе пераадоленая і разам зь ёй вернуцца гістарычныя сымбалі”.
XS
SM
MD
LG