Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Шаладонаў: “На мяне паўплываў выступ Платонава”


Радыё Свабода 19 верасьня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету прынялі новую назву краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацьвердзілі дзяржаўныя сымбалі — герб “Пагоню” і бел-чырвона-белы сьцяг. Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Васіль Шаладонаў згадвае:

(Шаладонаў: ) “Я памятаю, прэзыдэнт Акадэміі пераканаўча гаварыў пра неабходнасьць прыняцьця такой сымболікі, што гэта гістарычная вяха, што гэта сапраўды беларускія і сьцяг, і герб, што яны спрадвечна беларускія. Таму мяне больш за ўсё схіліў да галасаваньня, да прыняцьця рашэньня выступ прэзыдэнта Акадэміі Уладзімера Платонава. Як вучоны, як чалавек вельмі паважаны, ён дастаткова пераканаўча даказваў неабходнасьць прыняцьця гэтых законаў. Гэта і паўплывала больш за ўсё і на ўсю публіку, на ўвесь Вярхоўны Савет. Улічваючы тое, што рэспубліка аб’явіла сваю незалежнасьць, натуральна, ставілася пытаньне адраджэньня сымболікі, якая ахоплівала б працяглы пэрыяд як самастойная дзяржава”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG