Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН:А.Сэвэрын прааналізуе сытуацыю ў Беларусі


Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў Жэнэве на другой сэсіі Рады ААН ў правах чалавека спэцыяльны дакладчык па Беларусі гэтай міжнароднай арганізацыі Адрыян Сэвэрын плянуе выступіць з дакладам. Ён дасьць ацэнку становішчу ў гэтай справе ў Беларусі.

Адразу пасьля спадара Сэвэрына пазыцыю афіцыйных беларускіх уладаў выкладзе кіраўнік сталага прадстаўніцтва Беларусі пры аддзяленьні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэнэве Сяргей Алейнік. Ён, прынамсі, выкажа патрабаваньне -- адмяніць мандат Адрыяна Сэвэрына і скасаваць пасаду спэцдакладчыка па Беларусі.

Аднак падчас цяперашняй сэсіі, а яна будзе працаваць тры тыдні, ніякіх рашэньняў нат гэты конт прымацца ня будзе. Удзельнікі сэсіі хочуць спачатку заслухаць усіх дакладчыкаў (а іх, улічваючы тэматычных і па краінах аж 150) і толькі пасьля гэтага вынесьці рэкамэндацыі, якія камісіі скасаваць, а якія пакінуць. Праўдападобна, што рашэньне ў гэтай справе будзе прынятае толькі ў лютым 2007 году.
XS
SM
MD
LG