Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня працяг суду над Міхаілам Субачам


Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў судзе Савецкага раёну Менску а палове на шостую пачнецца другое паседжаньне у справе моладзевага актывіста Міхаіла Субача.

16 верасьня яго затрымалі каля дому байцы спэцназу пасьля заканчэньня “Джынсавага фэсту”. Міхаіла Субача абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Спэцназаўцы ў сваіх справаздачах напісалі, што Міхаіл нібыта нецэнзурна лаяўся. На першае судовае паседжаньне, якое адбылося ўчора, яны не зьявіліся. Міхаіл Субач запатрабаваў, каб суд заслухаў сьведчаньні спэцназаўцаў.
XS
SM
MD
LG