Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нельга ані папракнуць, ані забываць Зянона Пазьняка”


Радыё Свабода На наш тэлефон-аўтаадказьнік патэлефанавала жыхарка Магілёву.

(Спадарыня: ) “Праслухала аповед Зянона Пазьняка 15-гадовай даўніны пра прыняцьце Вярхоўным Саветам гістарычнага бел-чырвона-белага сьцяга нацыянальным сымбалем Беларусі і ўспомніла адказы госьця “Свабоды” Вячаслава Герасіменкі радыёслухачу, калі Вячаслаў сказаў у бок Зянона Пазьняка: “Забудзьце гэтае імя.”

Я была зь ім тады ня згодная, і зь цяжкасьцю стрымалася, каб груба яму не адказаць. І калі сёньня пачула аповяд Зянона... Ён, магчыма, вырашыў лёс гістарычнага бел-чыровна-белага сымбаля Рэспублікі Беларусь. Упэўнена, нельга ні папракнуць, ні забываць Зянона Пазьняка. Гэтаксама, як Аляксандр Казулін за кратамі, так ён не па сваёй волі вымушаны знаходзіцца за мяжой.

Усё, што адбываецца ў Беларусі, яго таксама хвалюе. Ён раіць, як дзейнічаць у той ці іншай сытуацыі, робіць усё, што ў яго сілах. А калі б ён застаўся ў Беларусі, яго б чакаў лёс Аляксандра Казуліна.”

Агляд тэлефанаваньняў слухачоў “Свабоды” – сёньня ў вечаровым эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG