Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Амерыканскіх музыкантаў праследуе новы кашмар” (1956)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 19 верасьня.

“Беларуская крыніца”, 1926 год:

“У Амэрыцы радзілася дзіцё, якое мае сэрца з правага боку, жыве ўжо 4 месяцы і зусім здаровае. Усе дзівяцца з такога здарэньня. Робячаму гэтую заметку прыходзілася бачыць 3 выпадкі ня ў дзяцей, а ўжо ў дарослых людзей, сэрца з правага боку і ніхто з гэтага дужа ня дзівіўся, мусіць дзеля таго, што гэта было ў нас на Беларусі, а не ў Амэрыцы”.

“Ніва”, 1956 год:

“Амерыканскіх музыкантаў праследуе новы кашмар. Вось вынайдзены электронныя апараты, якія могуць выканаць кожны музычны гук або камбінацыю гэтых гукаў. Такім чынам, з’яўляецца тэхнічна мажлівым, каб адзін чалавек, які мае адпаведныя музычныя веды, мог электранічна выканаць цэлую сімфонію… Ёсць падстава меркаваць, што амерыканскія бізнесмены ў пагоні за прыбыткам пачнуць вырабляць танныя электронныя канцэртныя машыны”.

“Рэспубліка”, 1996 год. Пра ляўрэатаў прэміі імя Алеся Адамовіча:

“У намінацыі “Кінапубліцыстыка” журы адзначыла стваральнікаў дакумэнтальнага фільму “Забораўна” рэжысэра Сяргея Пятроўскага і аўтара сцэнарыя Р.Барадуліна. Найлепшым радыёпубліцыстам прызнаны журналіст Віталь Тарас, а ягоны калега з Расейскага тэлебачаньня Аляксандар Ступнікаў і рэдактар літаратурных перадач Беларускага тэлебачаньня Людміла Хейдарава адзначаны прэміяй у намінацыі “Тэлевізійная публіцыстыка”. Сярод газэтных публіцыстаў прэмію імя А.Адамовіча атрымаў галоўны рэдактар газэты “Свабода” Ігар Гермянчук”.
XS
SM
MD
LG