Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхала Шарамета арыштавалі на 5 сутак


Любоў Лунёва, Менск Міхала Шарамета судзілі ў судзе Партызанскага раёну Менску. Яго затрымалі пасьля заканчэньня “Джынсавага фэсту” на вуліцы Сталетава.

Сьведкі – байцы спэцназу міліцыі, казалі, што былі спачатку на плошчы Бангалор, каб сачыць за парадкам пасьля заканчэньня канцэрту.

Як яны апынуліся на вуліцы Сталетава, чаму яны зьвярнулі ўвагу на Міхала, міліцыянты не патлумачылі. Яны сьведчылі, што на адлегласьці 30 мэтраў бачылі і чулі, як Міхал махаў рукамі і нецэнзурна лаяўся.
XS
SM
MD
LG