Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: майка з надпісам як нагода для затрыманьня


Радыё Свабода Кіраўніцтва Магілёўскай абласной міліцыі адказала на калектыўную скаргу людзей, затрыманых 27 ліпеня на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Нагодай для затрыманьня сталі майкі з афіцыйна зацьверджанай сымболікай Аб’яднанай грамадзянскай партыі ды надпісам на сьпіне “Надоел”.

У адказе кіраўнік управы Мікалай Алёнушкін цьвердзіць, што міліцыя дзейнічала ў межах службовых абавязкаў, а грамадзяне парушылі закон “Аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў” — зладзілі недазволены пікет, выкарыстаўшы майкі з надпісамі.

Затрыманыя 27 ліпеня грамадзяне абвінавачвалі міліцыянтаў у тым, што ім не патлумачылі іхных правоў і не паведамілі, у чым канкрэтна вінавацяць.

Камэнтуючы адказ міліцыі, адзін з затрыманых, актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Стральцоў зазначыў: “У Магілёве пэўныя асобы пазбаўленыя права выбіраць адзеньне. Ім наагул забаронена выдзяляцца з агульнай людзкой масы, у адваротным выпадку іх чакае прэвэнтыўнае зьняволеньне. Каб апрануў гэтую майку іншы чалавек, на яго ніхто б не зьвярнуў увагі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG