Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыляцела амбасадарка ЗША Карэн Ст''юарт


Радыё Свабода Карэн Ст''юарт прыляцела ў беларускую сталіцу ў 13.15 рэйсам "Люфтганзы" праз Франкфурт-на-Майне.

Амбасадарка ЗША павіталася з журналістамі недзяржаўных і замежных мэдыяў па-беларуску. Яна сказала, што для яе гонар – працаваць у Беларусі. Карэн Ст''юарт адзначыла, што для яе Беларусь з’яўляецца своеасаблівай краінай, паколькі яна тут працавала раней у якасьці намесьніцы кіраўніка дыпляматычнай місіі, а потым была кіраўніцай аддзелу Беларусі, Украіны і Малдовы Дзярждэпартамэнту ЗША.

За некалькі дзён за адлёту ў Беларусь Карэн Ст''юарт мела сустрэчы на высокім узроўні ў Белым Доме, падчас якіх было яшчэ раз падкрэсьлена, што ЗША і надалей будуць сябрам для беларускага народу.

Падрабязнасьці – пазьней у рэпартажы карэспандэнта Свабоды, які сустракаў амбасадарку ЗША ў аэрапорце.
XS
SM
MD
LG