Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксей Шыдлоўскі: “Гэтая акцыя была посьпехам”


Радыё Свабода Паводле актывіста моладзевага супраціву Аляксея Шыдлоўскага, ва ўмовах, калі ўлады забараняюць амаль усе вулічныя акцыі, на “Джынсавы фэст” ўдалося сабраць вялікую колькасьць людзей.

Спадар Шыдлоўскі сказаў, што ўлады рэагавалі на гэтую акцыю апазыцыі вельмі нэрвова. Гэтым выклікана і заўчаснае адключэньне электрычнасьці, бо людзі на акцыю працягвалі ісьці, таму ўлады спалохаліся, што ўдзельнікаў будзе яшчэ больш.

(Шыдлоўскі: ) “Асноўнай мэты мы дасягнулі – мы сабралі людзей. Мы паінфармавалі іх пра тыя падзеі, якія творацца ў Беларусі. Мы яшчэ раз нагадалі пра дату 16-га, што гэта Дзень салідарнасьці, што 16-га верасьня 1999 года зьніклі вядомыя апазыцыйныя палітыкі і грамадзкія дзеячы. У тых умовах, у якіх цяпер дзейнічае беларуская апазыцыя, я лічу, што гэтая акцыя была посьпехам, бо мы сабралі 10 тысяч чалавек”.
XS
SM
MD
LG