Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над Вячаславам Сіўчыкам


Галіна Абакунчык, Менск Разгляд справы Вячаслава Сіўчыка адбываецца ў новым будынку суду Цэнтральнага раёну Менску на вуліцы Кірава – раней у ім знаходзіўся Беларускі гуманітарны ліцэя імя Якуба Коласа.

Вячаслава Сіўчыка даставілі ў суд з турмы на Акрэсьціна. Ён распавёў, што сядзеў у перапоўненай камэры №13. На суд прыйшлі праваабаронцы Вера Страмкоўская і Валеры Шчукін, маці і жонка палітыка, пісьменьнік Уладзімер Содаль, журналісты.

На мінулым тыдні выканаўца абавязкаў старшыні Менскага гарадзкога суду адмяніў рашэньне суду ніжэйшай інстанцыі, паводле якога Вячаслаў Сіўчык быў пакараны 10-сутачным арыштам, і перадаў справу Вячаслава Сіўчыка іншаму судзьдзі Цэнтральнага раёну.

Спадар Сіўчык быў затрыманы ў намётавым лягеры на Плошчы, але са спэцпрымальніка яго даставілі ў шпіталь, бо ён скардзіўся, што быў моцна зьбіты. Пасьля ён знаходзіўся за мяжой, а тым часам 19 траўня судзьдзя Цэнтральнага райсуду Аляксей Бычко прыняў рашэньне аб адміністрацыйным арышце Вячаслава Сіўчыка на 10 сутак. 12 верасьня ён быў затрыманы ў цэнтры Менску і зьмешчаны на Акрэсьціна.

Пра рашэньне суду – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.
XS
SM
MD
LG