Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: ці памятаюць людзі дату 17 верасьня 1939 году?


Радыё Свабода Ці памятаюць людзі, што за дата – 17 верасьня для Беларусі? Як ставяцца да значэньня гэтай даты для лёсу краіны? Апытаньне на плошчы Свабоды ў Менску.

(Спадар: ) “Спрэчная дата… З аднаго боку, адбылося аб’яднаньне беларускіх земляў этнічных – хоць і з савецкім рэжымам – але палітычна станоўчая падзея. Але зь іншага боку, гэтае аб’яднаньне не прывяло да незалежнасьці краіны. Больш за тое – заходняя палова аказалася ў чорным савецкім лягеры. Гэта – дата, якую нельга азначыць як станоўчую ці адмоўную. Проста гэтую дату заўсёды трэба памятаць”.

(Спадарыня:) “Для мяне гэтая дата нічога не азначае. Памятаю, што ёсьць такое сьвята – аб’яднаньне беларускага народу, калі не памыляюся, то ў 1939 годзе і ў верасьні, а дакладную дату – 17 ці не – ня памятаю”.

(Спадар: ) “Палітычную мапу Беларусі перакройвалі вельмі шмат разоў. Дрэнна ці добра было менавіта ў гэтым выпадку? Філязофскае пытаньне. Найлепш было б, калі б людзі маглі жыць бязь межаў, размаўлялі на адной мове і верылі б у аднаго Бога”.

(Спадарыня: ) “Памятаю, што 17 верасьня 1939 года Заходнюю Беларусь далучылі да савецкай Усходняй. Мае бабуля ды дзядуля жылі на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Там асабіста для мяне гэта азначае, што калі б гэтага аб’яднаньня не адбылося, мае бацькі маглі б не сустрэць адзін аднаго”.

(Спадар: ) “Адкажу вершам: “За лясы зялёныя, За лугі высокія Дзякуй табе, армія, Армія Чырвоная! З-пад няволі панскае Беларусь Заходнюю Вывела ты, армія Беларусь Чырвоную”!
XS
SM
MD
LG