Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міліцыя выціснула людзей з Кастрычніцкай плошчы


Любоў Лунёва, Менск Некалькі ўдзельнікаў Джынсавага фэсту было затрымана па дарозе з плошчы Бангалор на Кастрычніцкую плошчу. Яны былі дастаўленыя ў Савецкі РУУС горада Менску.

Тым не меней на Кастрычніцкай плошчы сабралася некалькі соцень маладых людзей, яны запалілі сьвечкі і сталі ланцугом, некаторыя зь іх паклалі рукі за галаву. Да іх адразу падышлі байцы спэцназу і папярэдзілі, каб яны разыходзіліся, бо іх акцыя несанкцыянаваная. Амапаўцы ланцугом пачалі выціскаць людзей у бок Палацу рэспублікі і ачапілі ўсю плошчу па пэрымэтры.
XS
SM
MD
LG