Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы затрымалі моладзевага актывіста з Гомелю


Радыё Свабода Сёньня блізу 17-й гадзіны на беларуска-ўкраінскім памежным пераходзе Новая Гута быў затрыманы моладзевы актывіст з Гомелю Сяргей Сямёнаў. Ён вяртаўся дамоў з Украіны. Падчас праверкі дакумэнтаў памежнікі забралі ў спадара Сямёнава пашпарт і загадалі чакаць.

Пашпарт Сямёнаву вярнулі пасьля таго, як ён зьвязаўся па мабільніку з апэратыўным дзяжурным Камітэту памежных войскаў Беларусі й настойліва папрасіў патлумачыць, чаму яго не пускаюць дамоў.

У жніўні Гомельская абласная пракуратура вынесла Сяргею Сямёнаву афіцыйнае папярэджаньне за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Моладзевы цэнтар “Гарт”.

Увесну падчас выбарчай кампаніі спадара Сямёнава арыштавалі на 15 сутак нібыта за абразу начальніка ідэалягічнай управы аблвыканкаму Анатоля Кацілы.
XS
SM
MD
LG