Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра КХП БНФ Алег Борын затрыманы ў Салігорску


Радыё Свабода, Менск У Салігорску сёньня затрыманы лідэр мясцовай суполкі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алег Борын. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла салігорская актывістка дэмакратычнага руху Ларыса Насановіч.

Спадар Борын быў выкліканы на “размову” у міліцэйскі пастарунак, аднак адтуль ён дадому не вярнуся.

Жонцы спадара Борына супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што на яе мужа склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства, бо ён нібыта нецэнзурна лаяўся ў часе размовы.
XS
SM
MD
LG