Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амбасада ЗША — пра ноту МЗС Беларусі


Радыё Свабода Амбасада ЗША ў Беларусі на сваім сайце пракамэнтавала ноту беларускага Міністэрства замежных справаў. Амбасада катэгарычна адхіляе цьверджаньні, што грамадзянам Беларусі ды іншых краінаў небясьпечна знаходзіцца ў ЗША.

З нагоды двух сьмяротных выпадкаў, пра якія гаворыцца ў ноце беларускага МЗС, амэрыканская амбасада ўжо выказала спачуваньні сем’ям маладых людзей, якія загінулі ў ЗША. У абодвух выпадках, і гэта вядома родным загінулых і беларускім уладам, кампэтэнтныя амэрыканскія органы актыўна вядуць расьсьледаваньне. Расьсьледаваньне працягваецца, і далейшае абмеркаваньне гэных выпадкаў не было б слушным, а таксама выглядала б як непавага да сем’яў загінулых, адзначана ў камэнтары амэрыканскай амбасады.
XS
SM
MD
LG