Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Бабруйскі кур’ер” не акрэдытавалі на фэстываль “Дажынкі”


Радыё Свабода Недзяржаўную газэту “Бабруйскі кур’ер” не акрэдытавалі на фэстываль “Дажынкі-2006”, які пачнецца ў Бабруйску 23 верасьня.

Галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’еру” Анатоль Санаценка зазначыў, ня бачыць вялікае бяды ў тым, што карэспандэнтаў “Бабруйскага кур’ера” ня будзе на афіцыйных мерапрыемствах “Дажынак”. Галоўны рэдактар газэты, кажа, што выданьне і надалей будзе асьвятляць гарадзкія падзеі гэтак жа аб’ектыўна, як і раней.

Разам з тым Анатоль Санаценка запатрабаваў ад уладаў пісьмова адказаць на зварот выданьня па акрэдытацыю, як таго патрабуе беларускае заканадаўства. Пра адмову ў акрэдытацыі Анатолю Санаценку паведамілі супрацоўнікі ідэалягічнага аддзелу Магілёўскага аблвыканкаму.

Газэта “Бабруйскі кур’ер” найстарэйшая ў горадзе і краіне. Два гады таму выданьне адзначыла 90-годзьдзе. У памяшканьні газэты працуе грамадзкі прыёмны пакой незалежных дэпутатаў Бабруйскага гарсавету Алеся Чыгіра ды Фёдара Вароніча.
XS
SM
MD
LG