Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Фінкевіча ізалявалі ў спэцкамэндатуры


Любоў Лунёва, Менск Артура Фінькевіча выпісалі са шпіталя, дзе яму літаральна два дні таму зрабілі апэрацыю на нагах. Супрацоўнікі магілёўскай спэцкамэндатуры трымаюць хлопца ў інтэрнаце.

Яму пагражаюць трыццацісутачным арыштам за парушэньне правілаў унутранага распарадку. У Артура забралі мабільны тэлефон і не дазваляюць пакідаць будынак інтэрнату.

Учора спэцназ магілёўскай міліцыі затрымаў каля 30 чалавек, якія сабраліся на падворку прыватнага дома. Разам зь імі быў Артур Фінькевіч. Ён выйшаў на гадзіну са шпіталя на шпацыр. Тры гадзіны пасьля затрыманьня правёў у аддзеле міліцыі Ленінскага раёну Магілёву.
XS
SM
MD
LG