Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнцкая праграма паездак у ЗША пад пагрозай


Радыё Свабода Беларускае міністэрства замежных спраў уручыла ноту часова паверанаму ў справах ЗША ў Беларусі Джонатану Муру. У ёй выказваецца пратэст з нагоды невыкананьня амэрыканскім бокам абавязацельстваў у забесьпячэньні бясьпекі грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў ЗША па лініі амэрыканскага ўраду. Аналягічную ноту ўручыў у Вашынгтоне амэрыканскаму Дзярждэпартамэнту амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў. Пра гэта паведамляе МЗС Беларусі.

У ноце гаворыцца, што цягам апошніх месяцаў адбыліся тры трагічныя інцыдэнты з беларускімі грамадзянамі, якія знаходзіліся ў ЗША ў рамках праграмы “Праца і падарожжа летам”, якую рэалізуе Дзярждэпартамэнт ЗША. Беларускі МЗС вінаваціць амэрыканскі бок у тым, што ён “не можа ці не хоча забясьпечыць бясьпеку грамадзян Беларусі на тэрыторыі ЗША”. У гэтай сувязі беларускі бок ацэньвае ўмовы знаходжаньня беларускіх студэнтаў ў рамках згаданай праграмы “як экстрэмальныя і абсалютна непрымальныя”. Як далей гаворыцца ў ноце, “у сувязі з наяўнасьцю высокай ступені небясьпекі на тэрыторыі ЗША для жыцьця і здароўя беларускіх грамадзян, ім будзе рэкамэндавана пазьбягаць удзелу ў праграме “Праца і падарожжа летам”.
XS
SM
MD
LG