Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганцавічах зноў пахаваньні


Радыё Свабода 14 верасьня ў Ганцавічах пахавалі Зьміцера Бобку – сына Аляксандара Бобкі, які да сёньня знаходзіцца ў цяжкім стане пасьля аўтамабільнай аварыі ля Барысава 27 жніўня. Нагадаем, у той дзень загінулі шэсьць чалавек з Ганцавічаў. Старэйшаму з мужчын, якія вярталіся з заробкаў у Расеі, было 45 гадоў.

Праз два дні пасьля пахаваньня нябожчыкаў быў забіты ў Маскве будаўнік з Ганцавіцкага раёну Ігар Занька.

Чарговая трагедыя, як паведаміў Радыё Свабода мясцовы журналіст Пятро Гузаеўскі, адбылася за 20 кілямэтраў да Ганцавічаў. Легкавы аўтамабіль “Фольксваген-Пасат”, на якім сям”я Аляксандара Бобкі вярталася пасьля наведваньня яго ў менскім шпіталі, сутыкнуўся зь зернеўборачным камбайнам. Пры гэтым старэйшы сын Дзьмітрый Бобка атрымаў пералом ключыцы, а малодшы Зьміцер загінуў на месцы.

“У Ганцавічах працягваюцца дні смутку, сёньня амаль усе жанчыны ў гарадку носяць чорныя хусткі”, -- зазначае Пятро Гузаеўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG