Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А. Зімоўскі: “Ультыматумаў ад апазыцыі мы не прымаем”


Ігар Карней, Менск Кіраўнік Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі выказаўся наконт магчымасьцяў допуску ў эфір апанэнтаў цяперашніх уладаў.

“Мы выбіраем самі форму запрашэньня любога ўдзельніка – прамы гэта эфір, запіс, тэлефанаваньне ў студыю, удзел у інтэрнэт-канфэрэнцыі і г.д. Гэтую форму заўсёды выбірае мэдыя-структура, якая арганізуе гутарку з канкрэтным чалавекам ці групай людзей. Таму, паўтараю, фармат прысутнасьці любога госьця – дзяржаўна-арыентаванага, апазыцыйнага, нэўтральнага – выбірае заўсёды вяшчальнік ці кіраўніцтва СМІ. Натуральна, што мы не прымаем ніякіх ультыматумаў: маўляў, будзем у вас выступаць толькі тады, калі вы дасьце нам прамы эфір…”
XS
SM
MD
LG