Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За бойку ў электрычцы “Менск—Пухавічы” адкажа 6 чалавек


Паводле агенцтва "Інтэрфакс" Фігурантамі крымінальнай справы па факце бойкі ў электрычцы, якая адвозіла зь Менску гасьцей сьвята горада, з’яўляецца 6 чалавек.

Зь іх тры арыштаваныя, яшчэ з трох узятая падпіска пра нявыезд. Чацьвёра зь іх з’яўляюцца студэнтамі, адзін рабочы, яшчэ адзін—непрацуючы. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленьні унутраных справаў на транспарце МУС Беларусі.

Крымінальная справа заведзеная па артыкуле “Хуліганства”. На сёньня выяўлена 38 асоб, маюць дачыненьне да тых падзеяў, калі моладзь. Якая напілася на сьвяце горада ў Менску, ўчыніла бойку ў цягніку, у выніку якой пасажыры атрымалі раненьні і быў пашкоджаны вагон. Усяго было разьбіта 13 вокнаў цягніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG