Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньняшні госьць на "Свабодзе" – Алег Трусаў


Радыё Свабода 14 верасьня, ад 12.00 да 13.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 290-39-52 будзе адказваць старшыня Таварыства беларускай мовы, дацэнт, кандыдат гістарычных навук, археоляг Алег Трусаў.

(Трусаў: ) “Я бачу два шляхі разьвіцьця нашай беларускай цывілізацыі. Шлях першы – штодзённая ўпартая праца на карысьць Беларушчыны, жорсткі кантакт з уладамі дзеля дамаганьня свайго ў любой сытуацыі. І другі варыянт. Гэта – лямант, што ўсё загінула, што мова прапала, што народ вымрэ і да т.п. Гэта шлях у нікуды”.

Дзе тады мяжа паміж кампрамісам і саступкай мацнейшаму? З чаго лепш пачынаць беларусізацыю? Ці мяняецца народнае стаўленьне да лёсу роднай мовы? Чым пагражае абяцаная ўладамі рэформа беларускага правапісу?

Пытаньні Алегу Трусаву можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 290-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Паспрачайцеся з цікавым суразмоўцам, падзяліцеся сваёй ідэяй, выкажыце набалелае!
XS
SM
MD
LG