Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне “Свабоды”: ці пагражае штосьці незалежнасьці Беларусі?


Міхал Карневіч, Горадня Калі так, то адкуль пагроза зыходзіць? На гэтае пытаньне нашага карэспандэнта адказваюць жыхары Горадні.

(Спадар: ) “А чаму нам нешта павінна пагражаць? У нас жа прэзыдэнт выдатны”.

(Дзяўчына: ) “Думаю, нічога сувэрэнітэту Беларусі не пагражае. Усё спакойна, стабільна”.

(Спадар: ) “На дадзены момант нічога не пагражае. Я папросту ня бачу ніякай вонкавай небясьпекі”.

(Хлопец: ) “Вядома, пагроза ёсьць. Яна зыходзіць з Амэрыкі ад Буша. Яны могуць на нас напасьці. Напалі ж на Ірак, яшчэ раней на Югаславію. І чаму на Беларусь не напасьці?”

(Дзяўчына: ) “Пагроза існуе ўнутраная. Моладзі не даюць свабодна разьвівацца ў нашай краіне. Моладзь, як вядома, — будучае, а наша будучае топчацца на месцы. Вось і атрымліваецца, што ўсё стаіць”.

(Спадар: ) “Я лічу, што на нас баяцца нападаць, у тым ліку і НАТО, таму што ў нас ёсьць сястра Расея, якая абавязкова за нас заступіцца”.

(Хлопец: ) “Думаю, пагроза зыходзіць з боку Расеі, асабліва апошні час, калі нас могуць шантажаваць газам, нафтай. Ад НАТО ніякай пагрозы не зыходзіць”.

(Спадар: ) “Безумоўна, пагроза ёсьць з боку Расеі. Усе гэтыя іхныя інтэграцыі ні да чаго добрага не прывядуць. Паглядзіце, што там робіцца ў той Расеі”.

(Хлопец: ) “Ды якая пагроза, усё спакойна”.

(Спадар: ) “Ніякай пагрозы тут не было, няма і ня будзе яшчэ сто гадоў”.

(Спадар: ) “Думаю, што ніякай рэальнай пагрозы з боку іншых дзяржаваў няма. Іншая рэч, што часам гавораць пра апазыцыю ўнутры краіны. Але яна павінна быць, паколькі без апазыцыі ня можа разьвівацца сама дзяржава. Але гэта не пагроза”.

(Спадар: ) “Вось цяпер паедзе наш прэзыдэнт у Гавану, дзе зьбіраюцца прадстаўнікі краінаў, якія не далучаліся ні да якіх блёкаў. Ніхто іх дагэтуль ня зьеў, і Беларусь ніхто ня зьесьць”.

(Спадарыня: ) “Пагроза можа быць толькі з боку Расеі. Яны маюць на нас вялікі ўплыў, і гэта палохае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG