Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьню Артуру Фінькевічу зрабілі апэрацыю


Радыё Свабода Палітвязень Артур Фінькевіч сёньня быў шпіталізаваны ў гарадзкую бальніцу хуткай мэдычнай дапамогі. А 14-й гадзіне яму зрабілі апэрацыю. Стан ягонага здароўя лекары назвалі здавальняючым.

Як паведамляў раней спадар Фінькевіч, шпіталізацыя не зьвязаная са знаходжаньнем у папраўчай калёніі, яна плянавая. У шпіталі ён прабудзе дзён дзесяць.

Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу — “Достал” і “Мы хочам новага”. Падчас выбарчай кампаніі Артур Фінькевіч правёў амаль тры месяцы за кратамі сьледчага ізалятару. У папраўчай установе Магілёва ён ад 29 чэрвеня. Фінькевіч працуе на цагельні супольнага беларуска-польскага прадпрыемства “Dream”. 9 сьнежня 2007 году Артур мае выйсьці на волю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG