Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полацак: Паўла Севярынца дапыталі ў справе “Маладога фронту”


Радыё Свабода, Полацак Сёньня аб 11-й гадзіне ў пракуратуру Полацкага раёну работнікі міліцыі даставілі вядомага палітыка Паўла Севярынца. Яго дапыталі як сьведку ў справе дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Допыт, на даручэньне рэспубліканскай пракуратуры, правёў памочнік пракурора Полацкага раёну Руслан Грыневіч.

Палітык адказваў на пытаньні па-беларуску, і гэта сур’ёзна ўскладніла працу пракурора Грыневіча, бо на кампутарах пракуратуры беларуская мова не інсталяваная.

Павал Севярынец тлумачыць выклік у пракуратуру тым, што цяпер ідзе падрыхтоўка да судовага працэсу над “Маладым фронтам”, актывістаў якога абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Палітык больш за год знаходзіцца на так званай “хіміі” ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну. Ён быў асуджаны да абмежаваньня свабоды за арганізацыю вулічных акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў. У Малым Сітне адсутнічае мабільная сувязь, і палітык практычна выключаны з палітычнага жыцьця краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG