Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Няма нічога дзіўнага, што сёньня камуністы крочаць у авангардзе законнасьці, канстытуцыйнасьці, плюралізму” (1996)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 11 верасьня

“ЛіМ”, 1936 год. Пастанова ЦВК СССР:

“1. Устанавіць для найбольш выдатных дзеячоў мастацтва народаў Саюза ССР, якія асабліва вызначыліся ў справе развіцця советскага тэатра, музыкі і кіно, годнасць “Народны артыст Саюза ССР”. 2. Годнасць “Народны артыст Саюза ССР” надаецца пастановаю Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР па прадстаўленню Ўсесаюзнага Камітэта па справах мастацтваў пры СНК Саюза ССР”.

“Вечерний Минск”, 1976 год:

“11 верасьня ў спартовым лягеры “Стайкі” адбыўся адкрыты партыйны сход калектыву футбалістаў менскага “Дынама”. Парадак дня — “Аб выступленьні й задачах каманды ў восеньскім чэмпіянаце краіны” кажа сам за сябе. На сходзе прысутнічалі другі сакратар ЦК КПБ А.Аксёнаў, намесьнік загадчыка аддзелу адміністрацыйных органаў ЦК КПБ В.Кібіс, намесьнік міністра ўнутраных справаў БССР Г.Жабіцкі… Адбылася дзелавая, прынцыповая й самакрытычная гутарка пра справы ў камандзе, пра прычыны няўдачаў у першай траціне чэмпіянату”.

“Имя”, 1996 год. Сакратар кампартыі Беларусі Васіль Новікаў:

“Але, прабачце, хіба цяпер можна казаць усё, што хочам?.. Урэшце, і вы, і іншыя выданьні ўжо набылі сумны досьвед — рабеце высновы аб стане галоснасьці ў краіне. Сёньня менавіта камуністы і ёсьць сапраўднымі дэмакратамі. Няма нічога дзіўнага, што сёньня камуністы крочаць у авангардзе законнасьці, канстытуцыйнасьці, плюралізму. І, у кожным разе, мы пасьлядоўныя ва ўсім, што робім”.
XS
SM
MD
LG