Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслава Сіўчыка пасадзілі на 10 сутак


Любоў Лунёва, Менск Вячаслаў Сіўчык знаходзіцца ў турме на вуліцы Акрэсьціна. Ён адбывае арышт, які, паводле міліцыянтаў, ён запазычыў за ўдзел у сакавіцкай акцыі на Кастрычніцкай плошчы.

Увечары 12 верасьня Вячаслава Сіўчыка затрымалі ў кавярні ў часе сустрэчы з журналістам Паўлюком Быкоўскім.

Сіўчыка затрымалі 23 сакавіка, але з турмы на Акрэсьціна апазыцыянэра адвезьлі ў трэці клінічны шпіталь. Вячаслаў Сіўчык патлумачыў мэдыкам, што быў зьбіты пад час затрыманьня. Праз некалькі дзён ён пакінуў шпіталь і зьехаў ва Ўкраіну.
XS
SM
MD
LG