Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Franz+Polina” = прэм''ера фільму паводле аповесьці А.Адамовіча


Радыё Свабода Cёньня ў менскім Доме кіно ў 15.30 і 18.20 адбудзецца прэм’ера кінафільму “Franz+Polina”, паводле аповесьці Алеся Адамовіча “Нямко”.

На прэм’ерным паказе “Franz+Polina” з гледачамі сустрэнуцца стваральнікі карціны, а таксама дачка Алеся Адамовіча – Натальля.

Сам Алесь Адамовіч называў “Нямко” “нявыдуманай гісторыяй” каханьня беларускай дзяўчыны і маладога нямецкага салдата.

Карціна зробленая на студыі “Югра-фільм” (Расея). У ёй занятыя кінаакторы зь Беларусі, Расеі, Нямеччыны. Здымкі праходзілі ў Беларусі.

Кінастужка сёлета ў ліпені была прадстаўленая на Міжнародным кінафэстывалі ў Маскве. Як пісалі ў сваіх рэцэнзіях маскоўскія і бэрлінскія крытыкі, фільм “Franz+Polina” ёсьць гісторыяй Рамэа і Джульеты Другой усясьветнай вайны і за пачуцьцямі гэтых маладых людзей стаіць ня проста варожасьць клянаў, але і варожасьць народаў.
XS
SM
MD
LG