Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пагроза незалежнасьці Беларусі сыходзіць ад беларускага народу”


Радыё Свабода 13 верасьня

(Спадар: ) “На мой погляд, галоўная пагроза для незалежнай Беларусі зыходзіць ад некаторых прадажных беларускіх апазыцыйных лідэраў, тым, каму верыць народ і спадзяецца на іх. Народ ня ведае пра тое, што гэтыя палітыкі вядуць двайную гульню. Ну, а тое, што крамлёўскі расейскі рэжым – гэта наш вераломны вораг, я думаю, усім зразумела. Чытайце гісторыю, сачыце за цяперашнімі палітычнымі падзеямі ў Расеі”.

(Спадар: ) “Пытаньне гэтага тыдня: хто пагражае незалежнасьці Беларусі. Я хачу сказаць, што пагражае ні Лукашэнка, ні Расея, ніхто іншы. А пагроза сыходзіць менавіта ад беларускага народу. Гавораць пра тое, што Расея падвышае кошт на газ, і таму беларускі народ будзе дрэнна жыць. Але па-першае, Расея нас увесь час не павінна карміць. Гэта трэба ведаць і пра гэта думаць кожнаму: як нашаму цяперашняму ўраду, так і апазыцыі. І другое. Калі ў нашага народу няма матывацыі на паляпшэньне жыцьця, як гаворыцца, гэта быдла, то яно і будзе так жыць у любой сытуацыі. Нагадаем пра іншыя краіны: Румынія 88-ы год, Польшча пачатку 80-х. Што ў іх было лепшае становішча? Ці самае позьняе: Кіргізія 2005 год. Што яны добра жылі? Але ў людзей проста была самасьвядомасьць, і знайшліся людзі, якія змаглі зьмяніць сытуацыю з дапамогай гэтага народу. А калі ў нас няма такіх людзей і народу нашаму гэта не патрэбна, то хутчэй за ўсё, пагроза ў нас саміх, а не ў некім іншым. І ня трэба казаць (я ўчора такое чуў), што Лукашэнка хоча ў Крамлі сесьці і па гэтаму можа здаць. Ён ніколі на гэта ня пойдзе, таму што такіх дзеячаў, як ён у Расеі, хапае. Нікому ён там у Крамлі не патрэбен, і гэта ён добра разумее”.

(Спадарыня: ) “Хачу адказаць на пытаньне тыдня: ці ёсьць сёньня пагроза незалежнасьці нашай краіны? Канечне, ёсьць. Размовы пра саюзную дзяржаву з Расеяй на ўзроўні прэзыдэнта ўвесь час”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG