Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці вызваляць датэрмінова Сяргея Скрабца, стане вядома ў другой палове верасьня


Радыё Свабода Кіраўнік дэпутацкай групы "Рэспубліка" у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец падаў заяву з просьбай пра ўмоўна-датэрміновае вызваленьне.

З адпаведным лістом ён зьвярнуўся праз адміністрацыю папраўчай калёніі ў Пракуратуру па наглядзе за законнасьцю выкананьня крымінальных пакараньняў. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла Аляксандра Скрабец, жонка былога экс-парлямэнтара.

Былы дэпутат асуджаны на 2,5 гады пазбаўленьня волі. Суд прызнаў яго вінаватым у выманьваньні крэдытаў. Аднак і сам асуджаны, і праваабаронцы гавораць пра палітычную матывацыю зьняволеньня. Улетку 2004 году спадар Скрабец удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў групы “Рэспубліка”, якія патрабавалі зьмяніць Выбарчы кодэкс і вызваліць Міхаіла Марыніча. Сяргей Скрабец таксама быў адным з арганізатараў акцыі пратэсту, прымеркаванай да дзесяцігодзьдзя прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG