Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: а 15-й гадзіне будуць судзіць Алеся Чыгіра


Радыё Свабода Настаўніка і дэпутата гарсавету Алеся Чыгіра вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага пікету і ў тым, што не падпарадкаваўся міліцыі. Спадару Чыгіру пагражае штраф альбо пазбаўленьне волі тэрмінам да 15 сутак.

Учора суд Бабруйску перанёс разгляд справы, бо на паседжаньне не зьявіліся сьведкі з боку міліцыі.

Алеся Чыгіра затрымалі 31 жніўня, калі ён ланцугом прывязаў сябе да слупа каля будынку гарвыканкаму Бабруйску. Такім чынам ён пратэставаў супраць звальненьня з працы паводле палітычных матываў.
XS
SM
MD
LG