Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Маладых “выхоўваюць”: зьбіваюць, зьдзекуюцца!”


Радыё Свабода Ці ёсьць у беларускай арміі так званая “дзедаўшчына”? Гэтае пытаньне карэспандэнтка Свабоды задавала хлопцам і бацькам на сталічнай плошчы Якуба Коласа.

(Хлопец: ) “Як я чуў, галаву добра адбіваюць. Дзяды, а хто ж яшчэ?”

(Спадарыня: ) “Мабыць, ёсьць. Чаму матулі кожны тыдзень імкнуцца наведаць дзіцё? Неяк сяброўка наведвала, заўважыла, што сын быў зьбіты. Хлопец сказаў: зачапіўся за табурэт, упаў… Мамы, канешне, хвалююцца. Едуць да сыноў, каб паглядзець, у якім дзеці стане…”

(Хлопец: ) “Маладых “выхоўваюць”: зьбіваюць, зьдзекуюцца!”

(Спадарыня: ) “Існуе яна, прыяжджаюць хлопцы, расказваюць… Сын у мяне ёсьць. І я не хачу, каб ён ішоў у армію!”

(Хлопец: ) “Раней было горш. Мой брат трапіў у Печы, калі сапраўдная была дзедаўшчына. Яго мы прыяжджалі забіраць. А зараз у мяне тры сябры адслужылі ў Пячах. Курс маладога байца павінны прайсьці ўсе. Наколькі я ведаю, у іх было права выбару: жыць паводле Статуту ці па дзедаўшчыне. Старэйшыя, мабыць, рабілі так, каб выбар паў на дзедаўшчыну. І ніхто ня скардзіўся! Я ведаю траіх, што там адслужылі. Двое зь іх засталіся там у вучэбцы – вучыць астатніх!”

(Хлопец: ) “Існуе дзедаўшчына, асабліва ў пяхоце. Расказвалі хлопцы, што іх б’юць, фінансавыя пытаньні пэрыядычна ўзьнікаюць…”

(Хлопец: ) “Афіцыйна – не. Ну дык у нас і апазыцыі няма афіцыйна!”

(Спадар: ) “Канешне існуе! Ды зь ёй ніхто ня будзе змагацца. Яе ня будзе – парадку ня будзе!”
XS
SM
MD
LG