Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы Вячаслаў Сіўчык


Любоў Лунёва, Менск Сёньня ўвечары прыблізна ў 21.20 быў затрыманы апазыцыйны актывіст Вячаслаў Сіўчык. Гэта адбылося ў кафэ “Бамонд”, дзе Сіўчык размаўляў з журналістам Паўлам Быкоўскім. Паводле Быкоўскага, супрацоўнікі палку міліцыі асаблівага прызначэньня папрасілі Сіўчыка прад’явіць дакумэнты. Але пашпарту ў палітыка не было, і яго адвялі.

Маці Вячаслава Сіўчыка лічыць, што за Вячаславам сачылі. Апазыцыянэр нядаўна вярнуўся ў Беларусь з Украіны, дзе ён знаходзіўся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Вячаслаў Сіўчык раней тлумачыў Радыё Свабода, што за ім палююць, што яго хочуць затрымаць, каб аддаць пад суд. 29 сакавіка Сіўчыку ўдалося з дапамогай сяброў пазьбегнуць затрыманьня пасьля выпіскі з бальніцы. Сам палітык мяркуе, што супраць яго могуць завесьці крымінальную справу за тое, што нібыта падчас гэтага быў зьбіты міліцыянт.

Варта дадаць, што 19 траўня Сіўчык быў завочна прысуджаны да 10 сутак адміністратыўнага арышту за актыўны ўздзел у падзеях на Кастрычніцкай плошчы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў
XS
SM
MD
LG