Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні ў 1-ю клясу зь беларускай мовай пададзена толькі адна заява


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў гарадзенскім грамадзкім прэс-клюбе абмеркавалі сытуацыю зь беларускамоўным навучаньнем у рэгіёне. Паводле статыстыкі, у вобласьці на беларускай мове яшчэ навучаецца 31,9 адсотка вучняў. Але, як было зазначана, афіцыйныя лічбы не выклікаюць даверу. Прыкладам, у Горадні 36 школаў, але ў іх не засталося беларускіх клясаў.

Кіраўнік гарадзкой арганізацыі ТБМ прафэсар Аляксей Пяткевіч паведаміў, што ім удалося дамагчыся, каб улады дазволілі сёлета адкрыць першыя беларускія клясы ў шасьці сярэдніх навучальных установах Горадні: у чатырох гімназіях і дзьвюх школах. Аднак самі ўлады не падмацавалі гэтае рашэньне канкрэтнымі дзеяньнямі. У выніку, была пададзеная толькі адзіная заява, і беларускіх клясаў па-ранейшаму ня будзе. Тым часам у 36-й школе з польскай мовай навучаньня ў першую клясу было пададзена каля трыццаці заяваў.

Паводле прафэсара Пяткевіча, Таварыства беларускай мовы, магчыма, будзе цяпер хадайнічаць, каб улады вызначылі для беларускамоўнага навучаньня, напрыклад, адну з гімназіяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG